POSIX

POSIX (англ.: Portable Operating System Interface for UnixПераносны інтэрфейс аперацыйных сістэм Unix) — набор стандартаў, якія апісваюць інтэрфейсы паміж аперацыйнай сістэмай і прыкладной праграмай. Стандарт створаны для забеспячэння сумяшчальнасці розных UNIX-падобных аперацыйных сістэм і пераноснасці прыкладных праграм на ўзроўні зыходнага кода, але можа быць выкарыстаны і для не-Unix сістэм. Серыя стандартаў POSIX была распрацавана камітэтам 1003 IEEE. Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) сумесна з Міжнароднай электратэхнічнай камісіяй (IEC) прынялі гэты стандарт (POSIX) пад назвай ISO/IEC 9945.

Назва «POSIX» была прапанавана Рычардам Столманам[1]. Уводзіны ў POSIX.1 сцвярджае: «Чакаецца вымаўленне „позікс“ як „пазітыў“, а не „посікс“. Вымаўленне апублікавана ў мэтах абнародавання стандартнага спосабу спасылкі на стандартны інтэрфейс аперацыйнай сістэмы». «POSIX» з'яўляецца зарэгістраваным таварным знакам IEEE[1].

  1. а б POSIX® 1003.1 Frequently Asked Questions (FAQ Version 1.12) (англ.)(недаступная спасылка) (2 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2018. Праверана 5 сакавіка 2008.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search